
У якой краіне зарадзіўся пейзажны жанр? Калі жанр пейзажа набыў папулярнасць? Чаму мастакам так падабаецца маляваць навакольны свет? Якія існуюць віды пейзажа? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі вучні 2-х класаў школ горада ў Мастацкай галерэі. На занятках «Знаёмства з пейзажам» юныя наведвальнікі з цікавасцю знаёміліся з творчасцю беларускіх мастакоў — В. Бялыніцкага-Бірулі, А. Каржанеўскага, В. Цвіркі, Н. Шчаснай — вывучалі асаблівасці іх жывапіснай манеры. У завяршэнне дзеці актыўна адказвалі на пытанні, разважалі, выяўляючы добрыя веды.