Персанальная выстаўка скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча «Выбранае»

Персанальная выстаўка скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча «Выбранае», прысвечаная 85-годдзю мастака, працуе ў выставачных залах Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка з 15 сакавіка.

Выстаўка адкрывае серыю праектаў 2024—2025 гг., прымеркаваных да 85-годдзя мастака, і знаёміць наведвальнікаў са станковымі скульптурнымі творамі, графічнымі кампазіцыямі, фатаграфіямі рэалізаваных манументальных работ, у якіх раскрываецца светапогляд, асноўныя філасофскія ідэі і творчыя тэмы вядомага беларускага скульптара, мастака, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — Анатоля Яфімавіча Арцімовіча.

Прадстаўленыя на выставе скульптуры канцэптуальна разнастайныя, яны раскрываюць багацце тэхнік і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца аўтарам, што дазваляе маштабна ацаніць творчасць мастака.

Выстава працягнецца да 19 красавіка 2024 года.

57