Выстава скульптуры Канстанціна Касцючэнкі «Імкненне»

У Мастацкай галерэі працуе выстава скульптуры «Імкненне». 2 лютага адбылася сустрэча з аўтарам — скульптарам Канстанцінам Касцючэнкам.

Падчас сустрэчы гледачам была прадстаўлена прэзентацыя манументальных твораў мастака, сярод якіх манумент «Брама памяці» — галоўны помнік мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» (Мінск), што ўвекавечыў памяць пра загінуўшых у канцлагерах Другой сусветнай вайны.

Экспазіцыя выставы складаецца са станковых твораў мастака і заклікае да філасофскіх разважанняў.

Выстава будзе працаваць да 28 лютага.

73