Лесвіца ў неба. Выстаўка Уладзіміра Вішнеўскага

15 красавіка ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выставы "Лесвіца ў неба" вядомага беларускага мастака, віцэ-прэзідэнта Беларускай Акадэміі выяўленчага мастацтва Уладзіміра Мікалаевіча Вішнеўскага. Адна з галоўных тэм у яго працах – гэта барацьба дабра і зла. Менавіта з такім зместам мастаком змешчана гравюра на афішы выставы. Уладзімір Вішнеўскі вядомы як майстар станковай і кніжнай графікі, ён працуе пераважна ў тэхніках афорта і літаграфіі. У Полацку мастак прадстаўляе эстампы, малюнкі, працы, выкананыя ў акварэлі і тушшу, а таксама скульптуру. Трэба адзначыць, што скульптуры створаны ім з розных матэрыялаў – гэта і бронза, і камень, і дрэва.

679