«Палітра мастака». Выстава да 100-годдзя Альгерда Малішэўскага

«Мастацтва — гэта спроба зрабіць немагчымае»

А. А. Малішэўскі

19 лістапада ў малой зале Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пачала сваю працу выстава твораў з фондаў Полацкага музея-запаведніка і Беларускага саюза мастакоў, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака, таленавітага выкладчыка Альгерда Адамавіча Малішэўскага.

А. Малішэўскі — адзін з тых, хто адточваў сваё майстэрства ў 1960-я гады, якія сталі для савецкага мастацтва пераломным момантам, перыядам зараджэння новых форм мастацкай мовы. Ён выказваў сябе шматзначна, гарманічна, падпарадкоўваючы сваёй задуме ўсе сродкі мастацкай выразнасці: фактуру, колер, рытм, святло. Менавіта гэтыя прынцыпы і сталі асновай ягонай творчай дзейнасці. Акрамя работ А. Малішэўскага, на выставе можна будзе ўбачыць і работы яго калег А. Кузняцова, Л. Хобатава, М. Бушчыка і іншых удзельнікаў творчай групы «Няміга-17», членам якой ён быў.

Чакаем вас у Мастацкай галерэі па адрасе: г. Полацк, вул. Стралецкая, 4А-4.

Даведкі па тэлефоне: (214) 46-55-47, 43-66-32

773