Заняткі ў арт-майстэрні

З пачаткам новага года заняткі ў арт-майстэрні, праходзяць весела і цікава. Сумесна з навучэнцамі Полацкага педагагічнага каледжа, мы стварылі гіпсавыя рэплікі іконы 12 стагоддзя «святых Константина и Елены» і іконы «Богоматерь всех скорбящих радость», якія знаходзяцца ў экспазіцыі Мастацкай галерэі, у калекцыі культавага меднага ліцця 19 стагоддзя і калекцыі іканапісу 11-19 стагоддзяў.

Вядома вельмі пазнавальна вырабляць і сіліконавую форму для гіпсавых адлівак, і выконваць каляровыя таніроўкі ўжо гатовых вырабаў, але самае цікавае гэта калі выраб рэплік з сумнага тэхналагічнага працэсу перацякае ў займальны творчы працэс у выніку якога чалавек стварае нешта зусім новае.