Арт-майстэрня «Калекцыйныя скарбы» - гэта прычына пашырыць гарызонты мастацкіх інтарэсаў

Арт-майстэрня «Калекцыйныя скарбы» працягвае сваю дзейнасць па вырабе рэплік з музейных экспанатаў, якія знаходзяцца ў экспазіцыі Мастацкай галерэі.

Напэўна кожнаму, неабыякаваму да мастацтва, чалавеку хочацца ў сваім доме мець «прадмет музейнага значэння», які нагадвае яму пра мастацкія творы, убачаныя ім у музеі і дазваляе нанова выпрабаваць тыя эмоцыі якія захліснулі яго, убачыўшы гэты твор мастацтва.

Дзейнасць арт-майстэрні дазваляе атрымаць веды і практычныя навыкі ў справе стварэння рэплікі сваімі рукамі. А гэта значыць што ў арт-майстэрні вы пазнаёміцеся з тэхналагічнымі прыёмамі працы з рознымі мастацкімі матэрыяламі, а менавіта: з глінай, гіпсам, даведаецеся як таніраваць выраб з гіпсу і гліны.

У 2020 годзе мы пашыраем пералік экспанатаў, з якіх вы зможаце ўласнаручна вырабіць рэплікі.