Выстава «Акварельные траекторыі» са збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

На выставе «Акварельные траекторыі» былі прадстаўлены работы беларускіх мастакоў са збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У калекцыі акварэлі, якая захоўваецца ў збору НПГКМЗ, сабраны работы вядомых беларускіх мастакоў, чыя творчасць характарызуе развіццё і самабытнасць беларускай акварэлі на працягу апошняга стагоддзя і, безумоўна, з'яўляецца яркім укладам у культурную спадчыну краіны.

Выстава пазнаёміла гледачоў з творчасцю трох вялікіх майстроў у галіне акварэлі - Фелікса Гумена, Генадзя Шутава і Валянціны Ляховіч.