Зацьменне». Праект Валянціны Ляховіч

У Мастацкай галерэі ў «Зімовай творчай лабараторыі», якая была прадастаўлена мастачке, дзе на працягу трох месяцаў яна магла працаваць над сваім праектам, развіваючы задуманую канцэпцыю і дапаўняючы экспазіцыю, а таксама пры гэтым мець зносіны з наведвальнікамі, даследуючы працэс асабістай творчасці і яе ўспрыманне гледачом.

«Зацьменне» - так называўся праект віцебскай мастачкі Валянціны Ляховіч. Тэма сіл дабра і зла, інтэрпрэтацыя паняццяў Рая і Ада - асноўная канцэпцыя гэтага праекта. Валянціна Ляховіч кажа: «Безумоўна, сваім творчым актам я не змагу нічога змяніць. Але нагадаць людзям пра тое, што існуе багатая мастацкая культура, якая не стамляецца заклікаць несці святло і дабро ў наша жыццё, ніколі не будзе лішнім ».