Хруцкі І. Ф. «Партрэт А. Міцкевіча». 1850—1900 гг.






Іван Фаміч Хруцкі (1810–1885) – беларускі жывапісец, вядомы як майстар нацюрморта, нягледзячы на тое, что за сваё творчае жыццё мастак стварыў нямала партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў. Нарадзіўся ў мястэчку Ула Віцебскай губерні. Вучыўся ў Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы, у Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. З 1845 г. пастаянна жыў у сваім сядзібным маёнтку ў Захарнічах каля Полацка, дзе сёння знаходзіцца магіла мастака.
Іван Фаміч Хруцкі вядомы як мастак, які працаваў у рэчышчы рускай акадэмічнай школы.
У полацкай галерэі прадстаўлены партрэт Адама Бернарда Міцкевіча (1798–1855) пэндзля вядомага жывапісца.