У хрысціянскім свеце ў кожнага чалавека ёсць свой святы заступнік. Вернікі заўсёды імкнуліся мець абразы заступнікаў у сябе дома, але не кожная сям'я магла сабе дазволіць мець асобны абраз для кожнага члена сям'і. Таму шырокае распаўсюджанне мелі шматчасткавыя іконы, на дошцы якіх малявалася некалькі сюжэтаў. У экспазіцыі галерэі прадстаўлены трохчасткавы абраз з выявай Уваскрэсення Ісуса Хрыста, маці Божай Знаменне і абраных святых: св. Аляксандра з Евангеллем у руцэ, св. апостала Пятра са скруткам, св. пакутніцы Дар'і, св. мітрапаліта Маскоўскага Пятра з жазлом, св. пакутніцы Феадосіі, св. апостала Матфея з Евангеллем і св. Мікалая Качаннага.
Трохчасткавы абраз. ХІХ ст.

- 1159 праглядаў