Прэзентацыя альбома графікі Сяргея Прывады

У Мастацкай галерэі г. Полацка адбылася прэзентацыя альбома графікі Сяргея Прывады. Перад наведвальнікамі выступілі стваральнікі каталога графічных твораў мастака: аўтар праекта — дызайнер Марына Круглікава і аўтар уступнага артыкула — мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі.

Родныя мастака перадалі экзэмпляры каталогаў з пажаданнямі захоўваць памяць пра беларускага графіка Сяргея Прываду аддзелу культуры Полацкага райвыканкама, Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме, Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку, Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Еўфрасінні Полацкай і інш.

Жыццё мастака працягваецца ў яго творах, якія апавядаюць пра нясгасны талент іх стваральніка, думкі і пачуцці, час, у якім ён жыў.

Сёння працы Сяргея Прывады можна пабачыць у зборах музеяў Беларусі (Полацк, Наваполацк, Лепель), Расіі, Польшчы, Швецыі (Кальмар), у прыватных калекцыях Бразіліі, Германіі, ЗША, Ізраіля і шэрагу іншых краін.

Камерная выстава графічных аркушаў Сяргея Прывады будзе працаваць да 17 сакавіка.

490