
Напачатку года супрацоўнікі Мастацкай галерэі прынялі ўдзел у рабоце выставы «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Яны пазнаёмілі жыхароў і гасцей сталіцы з культурнай спадчынай Полацкага рэгіёна. На пляцоўцы Віцебскай вобласці супрацоўнікі галерэі распавядалі наведвальнікам пра дзейнасць Францыска Скарыны, станаўленне і развіццё друкаванай графікі. Асаблівая ўвага надавалася тэхніцы лінагравюры. Наведвальнікі выставы з цікавасцю назіралі за працэсам стварэння эстампаў пры дапамозе друкарскага прэса, а таксама з захапленнем спрабавалі свае сілы ў гэтай справе.