
У Мастацкай галерэі прайшла «Калядная імпрэза» ў выкананні фальклорнага гурта «Варган».
На канцэрце прадставілі тэатралізаваную музычную пастаноўку, прысвечаную Калядам.
Праграма была падзелена на часткі, што паказваюць этапы развіцця свята ад дахрысціянcкага перыяду да хрысціянскага Раства.
Гурт «Варган» выканаў традыцыйныя перадкалядныя песні, кампазіцыі, прысвечаныя руху нябесных свяцілаў – зорак, месяца і Сонца, а таксама мясцовыя калядныя напеўкі. Удзельнікі прадставілі гледачам элементы моладзевай каляднай гульні «Жаніцьба Цярэшкі». Завяршылася канцэртная праграма традыцыйнымі беларускімі найгрышамі, што выконваліся падчас вясёлых танцавальных вячорак, якія ладзіліся падчас Калядаў.