Мастацтва бачыць

Сёння не так проста захапіць школьнікаў аповедам пра пейзаж, бо першыя ўяўленні пра пейзажны жанр дзеці атрымліваюць яшчэ ў дашкольным узросце. У той жа час, практыка ўзаемадзеяння з юнымі наведвальнікамі паказвае, што гэта цалкам магчыма. На працягу месяца навучэнцы трэціх класаў школ горада з цікавасцю знаёміліся з відамі пейзажа. У залах Мастацкай галерэі яны вывучалі творы беларускіх мастакоў, разбіраліся ў тэхніцы і манеры пісьма, знаходзілі падобныя рысы і адрозненні, а самае галоўнае — вучыліся мастацтву бачыць.

715