Art-акцыя «Alla prima»

Мастацкая галерэя запрашае гасцей на Art-акцыю «Alla prima», якая пройдзе ў рамках выставы акварэлі «Бягучая вада», прысвечанай Міжнароднаму дню акварэлі!

«Ала прыма» — гэта асаблівая тэхніка жывапісу. У перакладзе з італьянскага — «у адзін прысест», «з першага разу», «адразу». Мастак стварае карціну за адзін сеанс, да поўнага высыхання фарбаў. Каб дабіцца патрэбнага выніку ў гэтай тэхніцы, жывапісец павінен працаваць хутка і ўпэўнена. У руках майстра яна дзіўным чынам дапамагае раскрыць новыя магчымасці традыцыйных жывапісных матэрыялаў.

Мастацкая галерэя прапануе наведвальнікам адчуць сябе ў ролі майстра-акварэліста і стварыць акварэльны эцюд «ала прыма» ўласнымі рукамі. А супрацоўнікі музея дапамогуць даведацца аб асаблівасцях тэхнікі і распавядуць пра выставу акварэлі.

Акцыя пройдзе 23 лістапада ў 12.00 і 15.00.

Кошт наведвання выставы і ўдзел у акцыі: 10 беларускіх рублёў.

Група ўдзельнікаў акцыі — не больш за 5 чалавек, не прапусціце!

763