Персанальная выстаўка акварэлі Фелікса Гумена «Вобраз горада»

Персанальная выстаўка акварэлі Фелікса Гумена «Вобраз горада» адкрыта для наведвальнікаў з 22 сакавіка.

Фелікс Гумен — мастак і педагог, які жыве і працуе ў Віцебску, але пачынаў ён сваю дзейнасць ў якасці настаўніка ў Полацку і Наваполацку. У творчасці мастака Полацк з яго краявідамі, вуліцамі, храмамі і завулкамі існаваў заўсёды.

На выставе прадстаўлены 25 акварэляў з выявамі Віцебска і Полацка.

Пачынаючы з 1972 года адбылося больш за 20 персанальных выставак мастака, творчы шлях якога адзначаны Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, медалём за заслугі ў выяўленчым мастацтве, шматлікімі прэміямі і граматамі.

Творы Ф. Ф. Гумена знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі і іншых краін свету.

Акварэлі Фелікса Гумена непаўторныя і дзіўныя, яны выпраменьваюць такую моцную пазітыўную энергію, што гледзячы на іх, душа напаўняецца цяплом і спакоем.

Выстава працуе да 23 красавіка 2024 года, чакаем вас!

62