Таццяна Маклецова. Выстаўка праекта «Тэкстыльная вегетацыя»

Назва праекта «Тэкстыльная вегетацыя» – гэта не проста мудрагелістая аўтарская метанімія, ці гульня з біялагічным па сваёй сутнасці тэрмінам – піша аб творчасці мастачкі куратар выставы, кандыдат мастацтвазнаўства Міхась Цыбульскі: –  у гэтым сэнсе ВЕГЕТАЦЫЯ паўстае як працэс развіцця відавых, стылістычных, кампазіцыйных, пластычных асаблівасцяў тэкстыльных форм, як раздвіжэнне межаў мастацтва тэкстылю, пашырэнне дыяпазону яго тэхнік і тэхналогій. Творам Таццяны Маклецовай заўсёды уласцівы вольная гульня з тэхнікамі і тэхналогіямі, выкарыстанне нетрадыцыйных для ткацтва матэрыялаў (будаўнічая сетка, поліэтылен, газетная папера і інш.)

28 кастрычніка ў 16.00 запрашаем ўсіх на адкрыццё персанальнай выставы знакамітай беларускай мастачкі Таццяны Маклецовай, якая заўсёды з’яўляецца аўтарам неардынарных творчых канцэпцый і стваральнікам арыгінальных аўтарскіх тэкстыльных кампазіцый.

Выстава будзе працаваць з 28 кастрычніка да 28 лістапада ў залах Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка з 10.00 да 17.00, акрамя панядзелка.

647