«УНУТРЫ І ЗВОНКУ». Выстава міні-тэкстылю

24 чэрвеня ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца адкрыццё выставы міні-тэкстылю “УНУТРЫ І ЗВОНКУ”, якая арганізавана ў рамках V Трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “ДЭКАРТ-22” Беларускага саюза мастакоў. 

На выставе прадстаўлены творы прафесійных беларускіх мастакоў, сяброў секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў і абласных арганізацый, студэнтаў творчых ВНУ Беларусі. Да ўдзелу ў праекце ўпершыню былі запрошаны таксама прадстаўнікі іншых творчых секцый: мастакі па кераміцы, шкле, скульптары. Гэта дазволіла разнастаіць пластыку выстаўленых работ: у экспазіцыі з’яўляюцца тэкстыльныя скульптуры, асамбляжы, міні-інсталяцыі, міксэд-медыя, канцэптуальныя праекты, створаныя з нетрадыцыйных матэрыялаў і з дапамогай інавацыйных тэхналогій. 

Запрашаем усіх 24 чэрвеня ў 16.00 прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы міні-тэкстылю “УНУТРЫ І ЗВОНКУ”.

627