Сустрэча з гледачамі на выставе «Графіка года' 21»

Запрашаем усіх на сустрэчу з мастакамі, мастацтвазнаўцамі і куратарам рэспубліканскага мастацкага праекта «Графіка года'21».

Сустрэча адбудзецца 31 сакавіка ў 16.00 непасрэдна ў экспазіцыі выставы, якая працуе ў будынку Мастацкай галерэі па адрасе: вул. Стралецкая, 4А-4, г. Полацк. 

Выставы праекта "Графіка года", пачынаючы з 2017 г., перыядычна паказваюцца ў Полацку, і сёння ва ўсіх ёсць магчымасць абмеркаваць папулярнасць і развіццё гэтага праекта на тэрыторыі Беларусі, а таксама сустрэцца з пераможцамі ў конкурсных намінацыях друкаванай і арыгінальнай графікі.

Упэўненыя, што сустрэча выкліча вялікую цікавасць у аматараў мастацтва і ў прыватнасці графікі.

629