Экспазіцыя «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя»

Гісторыя мастацтва захоўвае памяць многіх гістарычных фактаў, якія паклалі пачатак розных напрамкаў, стыляў, адкрыццяў у выяўленчым мастацтве. Каб разабрацца ў гэтым, неабходна зразумець не толькі творчыя сцвярджэнні мастакоў, але і гістарычную сітуацыю, у якой зараджалася гэта мастацтва.

Таму, мы прапануем гледачам, на аснове знакавых і пераканаўчых твораў беларускіх мастакоў прасачыць этапныя змены, якія адбываліся ў жыцці краіны і адбіваліся ў творах мастацтва. Раздзел "Мастацтва Беларусі XX стагоддзя" ў храналагічным парадку, з 1935 г., прасочвае этапы развіцця беларускага мастацтва і знаёміць са значнымі імёнамі мастакоў.