Майстар-клас ля сцен Мастацкай галерэі

Спяшаемся паведаміць вам радасную навіну!

Кожную суботу і нядзелю з 15-00 да 17-00 ля сцен Мастацкай галерэі, на адкрытым паветры будуць праходзіць майстар-класы па лепцы з гліны рэплікі унікальнага экспаната ХII ст. і не толькі. Майстар-клас дазволіць пазнаёміцца ​​з тэхналогіяй працы з такім падатлівым і самабытным матэрыялам, як гліна. Раскрыць творчыя здольнасці можна ў любым узросце!

Запрашаем усіх акунуцца ў свет творчасці самабытнай культуры.

Чакаем Вас у Мастацкай галерэі па адрасе: вул. Стралецкая, 4А-4, г. Полацк.

Тэл.: 43 66 32, 46 55 47