Гравёрная майстэрня "Пад знакам Скарыны"

 

Гравёрная майстэрня - гэта даніна гісторыі Полацка, Францыску Скарыны, першаму беларускаму гравёру - друкару.
Наш праект адкрыт для ЎСІХ!

Штодня, акрамя панядзелка, наведвальнікам даецца магчымасць:

папрацаваць на друкаваным станку, аналагу друкаванага станка XVII стагоддзя;
падрыхтаваць (выразаць на лінолеўме) друкаваную дошку для стварэння копіі гравюры з кніг Ф. Скарыны;
стварыць аўтарскі сямейны друк альбо творчую працу;
стаць уладальнікам сюжэтнай гравюры з кніг Скарыны;

Сямейны білет (да чатырох чалавек) - 10 руб.

Кошт квітка для дарослых - 5 руб., Для дзяцей - 3 руб.