Фантастычнае і ірэальнае ў сучасным беларускім мастацтве. Выстава са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працавала выстава «Фантастычнае і ірэальнае ў сучасным беларускім мастацтве» са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Свет фантазій робіць наша жыццё яркім і прыгожым. Падарожнічаючы ў сваіх марах і снах мы ратуем сябе ад шэрасці побыту. Людзі мастацтва здольныя візуальна перадаць цэлы Сусвет, вобразы якога пранікаюць у падсвядомасць і нараджаюць анёлаў або дэманаў.

На выставе былі прадстаўлены работы 40 мастакоў з індывідуальным бачаннем таго самага фантастычнага свету, які знаходзіцца за гранню рэальнасці.