Выстава тэкстылю і мініяцюры Іевы Крумені «Губляючы гравітацыю»

У Мастацкай галерэі прайшла выстава тэкстылю і мініяцюры прафесара латвійскай Акадэміі мастацтваў Іевы Круменя «Губляючы гравітацыю».

На адкрыцці выставы прысутнічаў консул Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, якім было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў у адрас Мастацкай галерэі і палачан. Куратар выставы кандыдат мастацтвазнаўства Міхаіл Цыбульскі ярка і шчыра ахарактарызаваў творчасць Іевы Круменя, захапіўся нястомнай і карпатлівай творчай працай мастачкі, яе бязмежнай любоўю да тэкстыльнага мастацтва.