«Што можа быць лепш прыроды ...» Афорты І.І. Шышкіна са збору Наўгародскага музея-запаведніка

Творчасць Івана Іванавіча Шышкіна карыстаецца любоўю многіх пакаленняў гледачоў. У збору Наўгародскага музея акрамя жывапісных твораў мастака знаходзіцца больш за семдзесят афортаў, якія і былі прадстаўлены на выставе ў Полацку. Іван Шышкін быў гравёрам-прафесіяналам. Ён стварыў за сваё жыццё звыш ста лістоў, прысвяціўшы іх цалкам малюнку роднай рускай прыроды. Яго афортныя працы адрозніваюцца тонкім веданнем прыроды, выдатным і верным малюнкам і дасканалай тэхнікай.