«Пад знакам Скарыны». Працяг праекта 2020 г.

У 2020 г. у Мастацкай галерэі працягвае працаваць праект "Пад знакам Скарыны", які ўжо на працягу 3 гадоў знаёміць ўсіх, хто цікавіцца з мастацтвам графікі, асвятляе малавядомыя старонкі гісторыі гэтага віду мастацтва, дазваляе атрымаць веды і практычныя навыкі ў справе стварэння гравюры сваімі рукамі. На працягу працы праекта, у Мастацкай галерэі асвойвалі майстэрства гравёра і друкара навучэнцы Полацкага педагагічнага каледжа, аграрна-эканамічнага каледжа, стварыў шэраг копій гравюр з кніг Францыска Скарыны, а таксама гравюр з відамі старажытнага Полацка. З пачаткам новага навучальнага года, працягваючы дзейнасць праекта, з мастацтвам друкаванай графікі ў галерэі знаёмяцца навучэнцы Полацкага ляснога тэхнікума.