Стацыянарная выстава "Сценапіс XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскага храма"

«Сценапіс XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскага храма » У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пачала працаваць стацыянарная выстава манументальнага жывапісу, знятай са сцен Спаса-Праабражэнскага храма Полацку. Гэта стала магчымым пасля праведзеных рэстаўрацыйных работ, мэтай якіх было раскрыццё фрэскавага жывапісу XII ст. і захаванне некалькіх слаёў алейнага жывапісу XVIII-XIX стст.

Выстава сценапісу XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскай царквы створана дзякуючы гранту Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і з'яўляецца вынікам шматгадовай працы навукоўцаў, рэстаўратараў і музейных супрацоўнікаў.

Выстава дэманструе ўпершыню ужыты ў маштабах суцэльнага комплексу, навукова распрацаваны тэхналагічны працэс работ па расслаенню і кансервацыі шматслаёвага насценнага жывапісу, выкананага у розныя стагоддзі. Кожны міліметр з амаль 1000 кв. метраў фрэскавага жывапісу быў раскрыты з-пад некалькіх слаёў алейнага жывапісу, ачышчаны ад пылу і сажы, апрацаваны адмысловым замацоўваючым складам і сёння ўпрыгожвае сцены дзеючага храма манастыра.

Музеефікацыя адслаенага алейнага жывапісу XVIII-XIX стст. дазваляе прадставіць у поўным аб'ёме гістарычную і культурную каштоўнасць унікальнага помніка архітэктуры і жывапісу - Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.