«Дом». Выстаўка жывапісу Андрэя Савіча.

Мастак Андрэй Савіч выхаванец Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1998), сябра Беларускага саюза мастакоў (2000), удзельнік шматлікіх выстаў у Беларусі і за яе межамі (з 1994). Адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі. Праходзіў стажыроўкі ў Аўстрыі, Францыі, Нідэрландах і Швецыі.

Працуе ў розных напрамках выяўленчага мастацтва – жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія, мастацтва кнігі. Атрымаўшы адукацыю ў Беларусі і за мяжой, выпрацаваў уласную творчую манеру і з'яўляецца арыгінальным прадстаўніком сучаснага беларускага мастацтва.

На выставе «Дом» прадстаўлена частка твораў у галіне абстрактнага жывапісу.

Жывапіс Андрэя Савіча ілюструе сутнасць такога напрамку сучаснага жывапісу, як абстрактны экспрэсіянізм, заснаваны на традыцыях «класічнага» абстрактнага экспрэсіянізму сярэдзіны ХХ стагоддзя, але з уласцівым сучаснікам пераасэнсаваннем творчай спадчыны прадстаўнікоў мадэрнізму. Мастак знаходзіць цікавыя для сябе формы, трансфармуе іх у іншыя субстанцыі, насычае індывідуальнымі асаблівасцямі. У выніку атрымліваецца зусім новы твор – і па форме, і па змесцу.
Запрашаем на выставу, якая адкрыецца 5 красавіка а 16.00 гадзіне у Мастацкай галерэе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

707