Мастацкi салон


У Мастацкім салоне галерэі можна набыць у сваю калекцыю творы беларускіх мастакоў розных напрамкаў: ад рэалізму да абстракцыі. Вашай увазе прадстаўлены: жывапіс, графіка, акварэль, батык, габелен, скульптура, кераміка. Пры фарміраванні калекцыі салона ўлічваецца высокі мастацкі ўзровень твораў, а таксама фінансавыя магчымасці нашых пакупнікоў. Пры неабходнасці Вам будзе аказана кансультацыя па ўсіх пытаннях адносна прадстаўленых твораў і прапанавана дапамога пры выбары неабходнага менавіта Вам.