Напярэдадні вясновага свята ў Мастацкай галерэі г. Полацка адбудзецца адкрыццё выставы таленавітых мастакоў Іраіды і Генадзя Шутавых. Выстава «Суразмоўцы» адлюстроўвае творчыя знаходкі і светаадчуванне дзвюх яркіх асобаў, якія пражылі побач больш за 50 гадоў.
Генадзь Шутаў працаваў пераважна ў акварэлі, аддаючы перавагу нацюрмортам і краявідам. Яго акварэльным кампазіцыям уласцівыя філасафічнасць і дасканаласць формаў, аўтарская стылістыка мастацкай мовы. Іраіда Шутава — вытанчаны мастак, які стварае непаўторныя і складаныя па колерах кампазіцыі, напоўненыя глыбокім філасофскім зместам.
Запрашаем на адкрыццё выставы 6 сакавіка 2025 года ў 16.00. Перад адкрыццём у 15.30 адбудзецца выступленне навучэнцаў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў.