Мастацкі салон працягвае знаёміць сваіх наведвальнікаў з творчасцю беларускіх мастакоў і праводзіць выставу-продаж твораў Андрэя Савіча.
Мастак Андрэй Савіч — выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх выстаў у Беларусі і за яе межамі (з 1994 г.).
Андрэй Савіч працуе ў розных напрамках выяўленчага мастацтва: жывапісе, графіцы, скульптуры, фатаграфіі, кніжнай ілюстрацыі. Мастак адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі. Атрымаўшы адукацыю ў Беларусі і за мяжой, выпрацаваў уласную творчую манеру і з'яўляецца арыгінальным прадстаўніком сучаснага беларускага мастацтва.
У сваіх творах Андрэй Савіч знаходзіць цікавыя для сябе формы, трансфармуе іх у іншыя субстанцыі, насычае індывідуальнымі асаблівасцямі. У выніку атрымліваецца зусім новы твор — і па форме, і па змесце.
Сучасныя, гарманічныя творы мастака вельмі добра ўжываюцца ў любы інтэр’ер, таму яны стануць добрым падарункам да свята.