Выстава-продаж графікі Леаніда Мядзведскага ў Мастацкім салоне


Выстава-продаж твораў Леаніда Мядзведскага працуе ў мастацкім салоне галерэі. Аматары тонкага лірычнага жывапісу могуць набыць работы мастака, якія ўпрыгожаць інтэр’ер і будуць арганічна існаваць у кватэры і ў офісе.

Беларускі мастак Леанід Мядзведскі нарадзіўся ў 1956 г. у Віцебску.

Як кажа сам аўтар:

«Мой асноўны матэрыял — гуаш, пішу я звычайна з натуры. Я не ведаю, што атрымаецца ў канчатковым выніку. Чым больш пішаш ці малюеш, тым больш адчуваеш сваё бяссілле перад веліччу Творцы. Уся праца мастака — на пачуццях, і я думаю, гэта было ва ўсе часы, але толькі ў жывапісе фарбы дапамагаюць як бы ўдыхнуць жыццё ў працу, яшчэ больш узмацніць пачуцці, якія мастак адчувае пры напісанні карціны».

Каб бліжэй пазнаёміцца з творамі Леаніда Мядзведскага і набыць для сваіх знаёмых добры падарунак, запрашаем у наш мастацкі салон.

66