Выстава-продаж жывапісных работ і паштовак Кацярыны Сумаравай


У Мастацкім салоне працуе выстава-продаж жывапісных работ і паштовак Кацярыны Сумаравай.

Кацярына Сумарава – таленавітая беларуская мастачка, карціны якой былі прадстаўлены на дзясятках міжнародных выстаў і ў музеях розных краін. Кацярына нарадзілася ў Мінску ў сям'і мастака. Выбар прафесіі быў наканаваны абставінамі і яе велізарным жаданнем тварыць.

Карціны Кацярыны - гэта яе эмоцыі, адносіны, успаміны, абрыўкі сноў, слоў ці дэталі жыцця. Гэта дзённік, прачытаць які можа толькі сама мастачка.

З 2000 года яна прымае ўдзел у міжнародных мастацкіх пленэрах Беларусі, Польшчы, Літвы, Славеніі, Японіі, Арабскіх Эміратаў і іншых краін. Кацярына з’яўляецца дыпламантам і стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

На выставе прадстаўлены невялікія жывапісныя работы і душэўныя паштоўкі, якія стануць цудоўнымі падарункамі для вашых родных і блізкіх.

33