Выстава-продаж жывапісных работ Аляксея Пшонкі


У Мастацкім салоне праходзіць выстава-продаж жывапісных работ Аляксея Пшонкі.

Зімовая казка ў карцінах мастака пераносіць гледача ў непаўторны свет нерэальнага і фантастычнага. Чароўнае ззянне прыцярушаных снегам краявідаў, утульныя дамы і пухнатыя каты, што выглядваюць з розных вуглоў карцін, навяваюць прыемныя ўспаміны і выклікаюць ўсмешку.

Акуніцеся ў цудоўны свет творчасці Аляксея Пшонкі ў Мастацкім салоне галерэі.

Выстава-продаж працуе ў Мастацкім салоне галерэі з 10 да 17 гадзін па адрасе: вул. Стралецкая, 4А-4.

72