Музычная вечарына «Напярэдадні Калядаў»


Мастацкая галерэя 23 снежня запрашае на музычную вечарыну «Напярэдадні Калядаў».

«Зімовая графіка» — так называецца слайд-шоу, падрыхтаванае для святочнага паказу ў мастацкай галерэі напярэдадні і падчас навагодніх святаў.

Гледачам прапануецца пагрузіцца ў зачараваны зімовым хараством лес, палюбавацца краявідамі роднага горада ў белых колерах і адчуць цудоўны перадсвяточны настрой.

У праграме вечара бярэ ўдзел фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Музычная праграма калектыва складаецца з народных спеваў, музычных кампазіцый, у якіх гучаць традыцыйныя калядныя матывы.

99