Рэтраспектыўная выстава фатаграфій «СРЭБРА і ВУГАЛЬ» Сяргея Ждановіча

Сяргей Ждановіч - фатограф, мастак, актыўны ўдзельнік мастацкага руху з сярэдзіны 90-х гадоў, аўтар і ўдзельнік арт-праектаў і калектыўных выстаў у Беларусі і за мяжой. Яго рэтраспектыўная выстава фатаграфій «СРЭБРА і ВУГАЛЬ» стала паказам, у які ўвайшлі лепшыя серыі, а так жа выбраныя фатаграфіі аўтара.