У Мастацкай галерэі пачынае працу выстава графікі беларускіх мастакоў


З 25 жніўня ў Мастацкай галерэі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка пачне сваю працу выстава графікі беларускіх мастакоў, якая знаёміць з разнастайнымі відамі і тэхнікамі эстампа.

У юбілейны год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адкрыццё такой выставы вельмі сімвалічна, паколькі гісторыя беларускага графічнага мастацтва цесна звязана з рукапіснай і друкаванай кнігай. Багатыя традыцыі ў справе беларускай друкаванай гравюры заклаў знакаміты асветнік Францыск Скарына. Ксілаграфіі ў выдадзеных Скарынам кнігах па сённяшні дзень выклікаюць захапленне ў сучасных майстроў.

Беларуская друкаваная графіка карыстаецца сусветнай вядомасцю дзякуючы высокаму прафесійнаму ўзроўню беларускіх мастакоў. Сёння друкаваная графіка выйшла на новы ўзровень, адасобілася ад кнігадрукарскай справы і стала не столькі ілюстрацыяй кніжных тэкстаў, колькі самастойным творам мастацтва.

Запрашаем усіх аматараў мастацтва графікі азнаёміцца з творамі, прадстаўленымі на выставе, урачыстае адкрыццё якой з удзелам аўтараў адбудзецца 2 верасня ў 14.30 па адрасе: г. Полацк, вул. Стралецкая, 4А-4.

З радасцю адкажам на пытанні па тэлефонах: 42-55-47; 42-36-32