"Выспа". Выстаўка габеленаў Таццяны Козік

4 чэрвеня а 16-й гадзіне ў Мастацкай галерэі НПГКМЗ адбудзецца адкрыццё выстаўкі габеленаў Таццяны Козік «Выспа». На выстаўцы будуць прадстаўлены творы, выкананыя ў традыцыйнай тэхніцы габелену, а таксама змешчаныя ў прасторы кампазіцыі з металу, воўны, лёну.
Таццяна Козік працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (габелен, батык), жывапісу, акварэлі і дызайна жаночага адзення з лёну. Удзельніца міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх мастацкіх выстаў.
Запрашаем!

637