Алег Ладзісаў. Персанальная выстаўка жывапісу


У пошуках асабістай прасторы – так адзначыў Алег Ладісаў сваю асабістую выстаўку ў Полацку.
Алег Ладісаў – беларускі мастак і шматгранная творчая асоба: жывапіс, інсталяцыі, перформансы, творчыя аб’екты – гэта далека не ўсе віды яго мастацкай дзейнасці. Ужо больш за дзесяць год аўтар працуе ў галіне абстрактнага жывапісу. Вобразы Алега Ладзісава – фантазія, абстракцыя, захапленне колерам, асабістая атмасфера і ўзнясенне над абыдзеннай рэчаіснасцю. На выстаўцы ён прадставіў працы творчага перыяду сакавік -лістапад 2013.
Алег Іванавіч – наш зямляк. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. З 1983 па 2003 год жыў у Полацку, працаваў загадчыкам сектара выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, выкладчыкам жывапісу, кампазіцыі, гісторыі мастацтва ў Полацкай дзіцячай мастацкай школе. З 2003 года – у Мінску, вучоны сакратар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Атрымаў адукацыю ў Мінскім дзяржаўным інстытуце замежных моў (1976), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1986).
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.
Запрашаем усіх наведать цікавую выстаўку, якая будзе працаваць да 16 студзеня.

329