Барыс Няпомнячы. Выстаўка графікі


У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася выстаўка графікі Барыса Няпомнячага з Ноўгарада. У экспазіцыі прадстаўлены афорты і малюнкі мастака да твораў Ф. Дастаеўскага «Запіскі з мёртвага дома», Д. Свіфта «Эратычныя прыгоды Гулівера», М. Груўмана «Жыві і свяці» і інш. Асноўная рыса графікі народнага мастака Расіі Барыса Няпомнячага – гэта яго дзіўная здольнасць да філасофскіх абагульненняў. У сваёй творчасці ён кажа аб прыгажосці, яе крохкасці, аб немагчымасці яе захаваць у гэтым свеце, аб утапічнасці самога паняцця «прыгажосць» і яе ўсеперамагаючай рэальнасці. Многія яго лісты даследуюць пакуту як форму і спосаб далучэння да вышэйшага свету – да Бога, да Ісціны. Яго хвалююць тэмы абыякавасці натоўпу і немагчымасці пераадолення гэтай абыякавасці, пошук спачування і спагады. Барыс Няпомнячы – адзін з буйнейшых графікаў Расіі. Ён пазнавальны і цікавы. Яго работы хвалююць і трывожаць. «Усё жыццё ў творчасці стараўся быць шчырым. Не люблю судзіць творчасць другіх і, тым больш не люблю, калі судзяць мяне. Стараўся стаць добрым мастаком, а вось што атрымалася – тое атрымалася», - сказаў мастак на адкрыцці выстаўкі.

Выстаўка працягнецца да 10 снежня 2013 г. Тэл. (214) 42 41 35; 42 36 32

178