Выстаўка «...и для пера недосягаемая роза»


8 чэрвеня ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася выстаўка вядомай Наваполацкай мастачкі-графіка Марыны Круглікавай пад паэтычнай назвай «...и для пера недосягаемая роза».
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены арыгінальныя графічныя сюжэты, вытанчаныя выявы кветак, прыроды, гарадскіх краявідаў і інш.
Графічныя работы Марыны Круглікавай – адначасова арабеск і медытацыя, арнамент і мандала, ваганне паміж прасторай і плоскасцю, рэальным вобразам і сімвалам. У іх адчуванне нерэальнасці, умоўнасці свету, які магчыма пазнаць, і які адначасова застаецца непазнавальным, адчувальным і бесцялесным. Рытмічная гульня формаў і рысаў, дэкаратыўнасць арнаменту арабескі выступаюць у якасці музыкі, што можна ўбачыць, увасабленнем містычнага, абсалютнага прадчування бясконцасці.
Выстаўка працягне сваю работу да 1 верасня.
179