Выстаўка фотаздымкаў Віталя Гедрановіча «60 колераў старога парасона» адкрылася у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка .


У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылась выстаўка фотаздымкаў В.Гедрановіча (г.Наваполацк). Аўтар прысвяціў гэтую выстаўку любым жанчынам – маці Браніславе і жонцы Тамары. Выстаўку, якая дазваляе ўбачыць, эмацыйна перажыць і філасофскі разумець тое, что дорага і важна кожнаму чалавеку. Світанне, вечаровыя далі, суровая праўда даўніны, вера ў спрадвечныя каштоўнасці, ціхія закавулкі адзінокай душы і святло дзіцячых твараў. Са ўсімі гэтымі вобразамі ў адценнях і кантрастах магчыма сустрэцца на здымках Віталя Гедрановіча. 100 фотаздымкаў як 100 дзён з прыватнага жыцця можна убачыць да 30 красавіка 2011 года.

250