Выставка, посвящённая 120-летию Я. Дроздовича. Минск–Полоцк.


У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, 27 сакавіка, адкрылась выстава «НЯБЕСНЫЯ БЕГІ. ВЕЧНЫ ВАНДРОЎНІК», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Я. Драздовіча. Гэта даніна пашаны і памяці слыннаму Майстру пяра і пэндзля, усхваляваны аповед пра той маляўнічы край, дзе ён жыў, працаваў і пакутваў.

Экспазіцыю складаюць творы сяброў Беларускага саюза мастакоў, навучэнцаў Полацкай Дзіцячай мастацкай школы, а таксама творы самаго мастака Язэпа Нарцысавіча Драздовіча «Краявід з цягніком», 1937 г., «Мужык з панам цягаецца», 1935 г.

Язэп Драздовіч — яркая, адметная асоба ў беларускай культуры ХХ стагоддзя, таленавіты жывапісец, графік, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст, разьбяр, даследчык космасу. Творчасць Драздовіча заснавана на вытоках народнай творчасці, пранікнёнай фантазіі мастака.

Нарадзіўся Язэп Нарцысавіч Драздовіч 13 кастрычніка 1888 года на Дзісненшчыне (у былой Віленскай губерніі). У 1906 годзе ён паступіў у Віленскую мастацкую школу прафесара жывапісу І. Трутнева, навучаўся акадэмічнаму малюнку і жывапісу. Чатыры гады навучання — гэта ўсе ўніверсітэты Драздовіча, надалей яго настаўнікамі зробяцца прырода, імкненне да спасціжэння, і ў значнай ступені, інтуіцыя. Імя мастака Язэпа Драздовіча шырока вядома не толькі ў нашай краіне. Як творца, ён найперш усведамляў сябе беларусам. Сваёй самаахвярнасцю і адданасцю роднай Бацькаўшчыне натхняў і будзе натхняць не адно пакаленне беларускіх мастакоў. Як навуковец ён даследваў космас, сусвет, напісаў кніжку «Нябесныя бегі». Як археолаг вёў раскопкі замчышчаў і гарадзішчаў. Як паэт, літаратар пісаў вершы, апавяданні, паэмы. А перадусім, ён скульптар, разьбяр, жывапісец, графік,

511