ПолацкАРТ. Выстаўка твораў Аляксея Марачкіна


Полацкая мастацкая галерэя рада бачыць зноў палотна Аляксея Марачкіна, які выстаўляецца тут у 5-ты раз і натхняе ўжо каторае пакаленне гараджан.

Разам з мастаком радыя адкрыць выставу былі яго сын Ігар Марачкін і два сябры, фотамастак Георгій Ліхтаровіч, акадэмік Мечыслаў Бурак з пераканаўчымі гаворкамі і вершамі.

Прадмова самаго Аляксея Марачкіна гучала так: “Мы жывем у час папсы, на выставы ходзяць больш дзеля сустракання, размовы з сябрамі. А мастацтва – гэта кантакт “адзін на адзін”, успрыманне твораў патрабуе цішыні і зусім асобага настрою”.

Ужо па таму, як падае інфармацыю мастак, адчуваецца глыбіня яго погляду. А яго выяўленчыя творы – гэта цэлае апавяданне са шматлікімі сімваламі і значэннямі, на якія яго заўсёды натхняла родная прырода, гісторыя і культура.

Выстава складае палотна розных гадоў, што дае гледачу магчымасць для больш шырокага ўспрымання твораў мастака і яго творчага шляху.

Пабачыць выставу Алеся Мары “адзін на адзін” або разважаючы с сябрамі можна сёння і да 13 траўня.

Чакаем Вас па адрасе: г. Полацк, вул. Стралецкая, 4а-4.

Тэл .: (214) 42 41 35, (+375) 29 185 18 87

www.gallery.polotsk.museum.by