Адбылося адкрыццё мультымедыйнага праекта «Асабісты Чарнобыль» Паўла Вайніцкага

2 снежня ў Мастацкая галерэі адбылося адкрыццё выставы сучаснага мастацтва «Асабісты Чарнобыль» Паўла Вайніцкага.
Супрацоўніцтва Мастацкай галерэі з Паўлам Вайніцкім пачалося яшчэ ў канцы 90-х гадоў. Кожная яго выстава альбо праект - гучыць як выбух навальніцы, такі ж імклівы і доўгачаканы.
«Асабісты Чарнобыль» - гэта мультымедыйны праект пра ўласны траўматычны досвед пражывання радыяцыйнага бедства.
«Мне было адзінаццаць, калі горад, у якім я жыў, накрыла радыёактыўная хмара чарнобыльскага выбуху. Больш за трыццаць гадоў таму… Тагачасныя дзіцячыя ўспаміны пакрысе сціраюцца, але не слабне задушлівае пачуццё небяспекі і несправядлівасці, што іх пранізвае».

Інсталяцыі, арт-аб'екты і шкляныя скульптуры, прадстаўленыя на выставе, нясуць часцінку душы іх тварца, іншасказальна ці наўпрост перадаюць увесь трагізм Чарнобыльскага бедства.
Для ўзмацнення сэнсавага і эмацыянальнага ўздзеяння выстава суправаджаецца відэарадам і гукавым дызайнам.
Мультымедыйны праект «Асабісты Чарнобыль» будзе працаваць да 8 студзеня 2017 года.

267