Працяг выстаўкі акварэляў міжнароднай біеннале “Вада+Фарба”

У сувязі з пачаткам навучальнага года і шматлікімі пажаданнямі аматараў акварэльнага мастацтва, выстаўка акварэляй міжнароднай біеннале “Вада+Фарба” працягвае сваю работу да 6 кастрычніка.
Акварэль – гэта мастацтва, якое добра знаёма мастакам усіх відаў творчасці, ад графіка да скульптара, ад дызайнера да архітэктара. Сёння акварэль, без сумненняў, мастацтвазнаўцамі, музейшчыкамі і калекцыянерамі ўспрымаецца як самастойны від мастацтва. Акварэль закранае сур'ёзныя тэмы ў мастацтве, заваёўваючы эстэтычную прастору. Сённяшняя выстава напоўнена жаданнем захаваць і прадэманстраваць цуд гучання акварэльнага жывапісу, творчую адасобленасць кожнага мастака і розныя напрамкі ў гэтым відзе мастацтва. Міжнародная біеннале акварэлі “Вада+Фарба” - гэта значная з'ява ў культуры на мастацкай прасторы Беларусі.

Жадаем прыемных сустрэч з мастацтвам!

349