Аўтары


Аракчэева Аксана Барысаўна (24.03.1963)
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1982), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1988). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, мультыплікацыі. Жыве ў Мінску.

Аракчэеў Барыс Уладзіміравіч (19.04.1926)
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1958), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1959). Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Жыве ў Мiнску.

Васільеў Васіль Вячаслававіч (02.12.1954)
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. Кірава (1982), Беларускую мастацкую акадэмію (1992). Працуе ў станковым жывапісу. Жыве ў Віцебску.

Вашкевіч Руслан Пятровіч (12.02.1966)
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1992). Працуе пераважна ў жывапісу, графіцы і канцэптуальным мастацтве. Жыве ў Мінску.

Вішнеўскі Уладзімір Мікалаевіч (1955)
Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат мастацтва імя І. Ахрэмчыка (1973), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісу, скульптуры. Жыве ў Мінску.

Грыневіч Сяргей Аркадзьевіч (1960)
Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат мастацтва імя І.  Ахрэмчыка (1978), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1983). Працуе ў галіне станковага жывапісу, а таксама розных тэхніках манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэска, вітраж і г.д.). Жыве ў Гродне.

Густава Ларыса Мікалаеўна (29.01.1947)
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1971). Займаецца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам (габелен).

Іваноў Рыгор Мікалаевіч (28.03.1952)
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1971). Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Працуе ў станковым жывапісу. Жыве ў Мінску.

Карпан Аляксандр Фёдаравіч (1953)
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (1979). Стажыраваўся ў Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга ў Д.І. Волкавай і М.М. Герасимова. Герасімава. Працуе ў жывапісу і кампазіцыі. Жыве ў Віцебску.

Козік Таццяна Фёдараўна (1962)
Скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя М. Ахрэмчыка (1980). Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1988). Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, акварэлі, жывапісу. Жыве ў Полацку.

Канавалаў Аляксандр Васільевіч (1948)
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1976). Працуе ў станковым жывапісе, графіцы, тэхніцы калажу. Жыве ў Полацку.

Ляўковіч Міхаіл Васільевіч (09.03.1950)
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1976). Працуе ў акварэлі. Жыве ў Віцебску.

Мядзведскі Леанід Леанідавіч (27.10.1956)
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1983). Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Жыве ў Віцебску.

Скавародка Алег Аляксандравіч (1948)
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка-графічны факультэт, 1972). Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа і нацюрморта. Жыве ў Віцебску.

Салаўёў Аляксандр Аляксандравіч (13.09.1926)
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965). Працуе ў станковым жывапісу. Жыве ў Віцебску.

Цімохава Маргарыта Міхайлаўна (04.02.1962)
Скончыла Рэспубліканскую школу па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя М. Ахрэмчыка. Паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава ў Львове (1985).

Фалей Антаніна Васільеўна (1959)
Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1982). Узнагароджана Дыпломам першай ступені за серыю графічных работ «Прастора часу». Жыве ў Віцебску.

Шутаў Генадзь Фёдаравіч (18.07.1939)
Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча (1959), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1970). Увага мастака канцэнтруецца на выяўленні пластычнай выразнасці спецыфічнай акварэльнай тэхнікі. Жыве ў Мінску.

Якавенка Юрый Уладзіміравіч (1965)
Скончыў Беларускую Дзяржаўную Акадэмію Мастацтваў (1992). Працуе ў тэхніцы традыцыйнага афорта. Жыве ў Гродне.