Выставка, посвящённая 120-летию Я. Дроздовича. Минск–Полоцк.

У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, 27 сакавіка, адкрылась выстава «НЯБЕСНЫЯ БЕГІ. ВЕЧНЫ ВАНДРОЎНІК», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Я. Драздовіча. Гэта даніна пашаны і памяці слыннаму Майстру пяра і пэндзля, усхваляваны аповед пра той маляўнічы край, дзе ён жыў, працаваў і пакутваў.
Экспазіцыю складаюць творы сяброў Беларускага саюза мастакоў, навучэнцаў Полацкай Дзіцячай мастацкай школы, а таксама творы самаго мастака Язэпа Нарцысавіча Драздовіча «Краявід з цягніком», 1937 г., «Мужык з панам цягаецца», 1935 г.

24