ВЫСТАВА «I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры «VIVAT VITA»». Выбранае.

19 лютага а 16.00 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы “Выбранае” Арт-фестываля выяўленчага мастацтва, у межах якога адбыліся I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў і выставачны праект “Графіка года”, які праходзіў у лістападзе-снежні 2020 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” і стаў самай яркай творчай падзеяй мінулага года.

У экспазіцыі выставы “Выбранае” полацкія гледачы пазнаёмяцца з лепшымі творамі праектаў “І трыенале жывапісу, графікі і скульптуры” і “Графіка года”. Прадстаўлены работы аўтараў розных узростаў, розных жанраў, тэхнік, спосабаў і метадаў мастацкага даследавання жыцця. Аб’яднаны яны агульным дэвізам арт-фестываля – “VIVAT VITA“ (Жыве жывое мастацтва), а таксама часавым прамежкам стварэння – апошнія тры гады. Спадзяемся, гледачоў закрануць і прымусяць паразважаць філасофскія і сацыяльныя тэмы твораў: пераасэнсаванне важных вех у нацыянальнай і сусветнай гісторыі, культуры, актуальныя пытанні светабудовы, праблемы экалогіі.

874